"Срэбныя стрэлы" Гітлера.
![]() | Вы праглядаеце журнал Увайсьці Стварыць рахунак на LiveJournal Далей... |
Скончыліся экзамены. Пачынаецца сапраўднае лета. Пачынаецца неяк занадта нечакана. Быццам і чакаў яго доўга, а зараз не ведаю што з ім рабіць...Будуць шматлічныя вандроўкі: старыя і новыя мясціны, прырода і толькі прырода. Будзе месяц вайсковых збораў: грубыя жарты і цырк-шапіто. Будуць вечары ў майстэрні: металічная пыль і бляск паліраванага метала...А сэрца хоча спакою: вечар, лёгкі ветрык, шэпт лісця і барвянае неба на захадзе. Толькі я і Яна...І цішыня.
Цяжка на сэрцы. Цяжка з-за пустаты і пачуцця незвершанасці.
Пылает солнце за окном,
А в комнате - очаг.
Я вспоминаю о былом,
О светлых летних днях,
Которые навек ушли,
Как те цветы в полях,
Что летом весело цвели,
А осенью их прах
Развеивали ветерки
Над палою листвой,
И паутинки стерегли
Её шуршащий слой...
О жизни думаю былой -
И о цветенье лет,
Когда очередной зимой
Снега засыплют след
Моих прижизненных забот,
И прерванных затей,
А мир ворота распахнёт
Для будущих людей.
Я вспоминаю о былом,
Но сердцем - у дверей,
С надеждой встретить за углом
Вернувшихся друзей.
J.R.R. Tolkien.
А.В. ЧЕРНЕЦОВ
Об изображениях кентавра, обнажающего меч // КСИА, 1981. Вып. 166.
http://www.filehoster.ru/files/cv5339
2 февраля 1857 года.
О назначении в городе Вильне беговых и возовых испытаний
для крестьянских лошадей, с призами в 100 и 60 руб.
Виленский комитет о губернском коннозаводстве, согласно разрешению г. министра государственных имуществ назначил в г. Вильне 15 мая
Гучная назова напаўміфічнай істоты - "тур", з самага маленства, бы прывід, лунала вакол мяне, бударажучы неакрэплы дзічы розум. З цягам часу і павелічэннем колькасці прачытаных кніг альбо прагледжаных тэлепраграм кола звестак аб гэтай істоце пашыралася. Грозная калматая жывёліна, што жыла даўным-даўно ў глухіх, Богам забытых лясах, дзіўным чынам перапляталася з беларускім горадам, размешчаным над Прыпяццю, не менш легендарным заснавальнікам гэтага горада, увогул незразумелымі Буй Турамі з "Слова аб паходзе Ігараве" і...Туровічамі, што жылі ў суседнім доме.
Потым на ўсё гэта наклаліся незабыўныя вобразы з кнігі Генрыка Сянкевіча "Крыжаносцы". З першых старонак я паглыбіўся ў цудоўную атмасферу даўно мінулых часоў. Тынец, Плоцк, Кракаў, Мальбарк, Рагніт, Вільня, Крэва і бясконцыя пушчы паміж імі першапачаткова здаваліся такімі далёкімі і недасяжнымі. Аднак даволі хутка яны былі ўсвядомлены мной як неад'емныя часткі жыццёвай прасторы маіх продках, маім Краем.
Вобразы з далёкага дзяцінства напаўняліся новымі адценнямі, рабіліся ўсё больш яскравымі. Карчма "Pod Lutym Turem", Мацько з Турабоеў, паляванне...
"Jeden z turów, płowy, olbrzymi, niemal potworny byk, ogromem żubry przenoszący, puścił się w ciężkich skokach ku szeregowi strzelców, zawrócił ku prawej stronie polany, po czym, ujrzawszy o kilkadziesiąt kroków między drzewami konie, zatrzymał się i hucząc, począł orać nogami ziemię, jakby podniecając się do skoku i walki...Ale dalsze jej słowa zgłuszył ryk tak straszliwy, że aż konie przysiadły na zadach. Tur rzucił się jak burza wprost na panią, lecz nagle z nie mniejszym pędem wypadł spomiędzy drzew mężny pan de Lorche i pochylony na koniu, z kopią wyciągniętą jak na rycerskim turnieju, runął wprost na zwierza.
Obecni ujrzeli przez jedno mgnienie oka kopię utkwioną w karku byka, która wnet wygięła się jak pałąk i prysła w drobne złamki, za czym olbrzymi rogaty łeb zniknął całkiem pod brzuchem konia pana de Lorche i zanim kto z obecnych zdołał wykrzyknąć, i rumak, i jeździec wylecieli jak z procy w powietrze..."
"Один из туров, рыжий, огромный, просто чудовищный бык, крупнее даже зубра, тяжелыми скачками пустился к стрелкам, повернул на поляне направо, и, завидев в нескольких десятках шагов под деревьями лошадей, остановился, и с ревом стал рыть ногами землю, точно готовясь к прыжку и к бою...Однако слова ее заглушил такой ужасающий рев, что лошади присели на задние ноги. Тур ураганом помчался прямо на княгиню; но из-за деревьев с не меньшей быстротой выскочил внезапно верхом на своем коне отважный господин де Лорш и, пригнувшись к луке, вытянув, как на рыцарском ристалище, копье, бросился прямо на зверя.Присутствующие увидели, как копье в мгновение ока вонзилось в загривок быку, изогнулось дугой и разлетелось на мелкие куски; затем огромная рогатая голова вся исчезла под брюхом коня господина де Лорша, и, прежде чем кто-либо успел издать звук, скакун со всадником взлетел на воздух, словно камень, пущенный из пращи..."
Olaus Magnus. Carta marina et descriptio septemtrionalium terrarum. 1539.
"Крыжаносцы" Сянкевіча паўплывалі на ўсё маё далейшае жыццё. Менавіта пасля гэтай кнігі я зразумеў, што не магу абыйсціся без гісторыі. А гісторыя не можа абыйсціся без тураў. "Po małych czasech poiechał pośle toho kniaź weliki Gidymin w łowy od Trok czotyry mili, y nayde horu krasnu nad rekoiu Wilneju, na kotoroy znayde zwera welikoho tura y wbijet ieho na toy hory, hde y nyni zowut Turja hora".
Формулярный список о службе
Станислава Игнатьевича Горватта
Речицкаго Уезднаго Предводителя Дворянства
За 1869 год.
Неимеющий чина Станислав Игнатьевич Горватт, Речицкий уездный предводитель дворянства. Лет от роду 62-х. Исповедания Римско-Католическаго. Жалования не получает. Имеет медаль в память усмирения польскаго мятежа 1863-1864 годов. Из дворян утверждённых Герольдиею.
Имения Головчицы и Дудичи, в коих числится 48808 десятин земли в том числе у Владельца 42142 десятин и в наделах крестьян 6666 десятин.
По получению домашняго воспитания в службу вступил по выборам Дворянства в Речицкий уездный Суд Подсудком что ныне заместитель, тысяча Восим Сот Двадцать Шестаго года Сентября шестнадцатаго дня (16 сентября
Избран Дворянством в Речицкий межевый суд Председателем (17 сентября
И в этих должностях полные сроки выслужил.
По избранию Г-м Начальником Минской Губернии на должность Речицкаго Уезднаго Предводителя Дворянства, и получении уведомления об утверждении в настоящей должности Господином Генерал-Губернатором Ковенским, Гродненским и Минским изложеннаго в отношении Г-на Начальника Минской Губернии от 20 сентября 1863 года за № 7834 вступил в должность (16 октября
Пожалован медалью в память усмирения Польскаго мятежа 1863-1864 годов (15 октября
Был в отставке по выслуге втораго трёхлетия с 17 сентября 1832 по 16 октября 1863 года без награждения чином.
Женат вторично на помещичьей дочери Ванькович, детей не имеет. Жена исповедания римско-католическаго.
Напэўна галоўным у жыцці чалавека была, ёсць і будзе сям'я. Як не круці, але гэта факт. З узростам гэтая мысль усё мацней адбіваецца ў маёй свядомасці.
Добра, напэўна, калі прыйшоўшы ўвечары дадому, бачыш ласкавыя вочы прыгажуні-жонкі, якія глядзяць на цябе з пяшчотай і цікаўнасцю. Калі двое дзетак снуюць узад і ўперад, занятыя бясконцымі гульнямі. Калі, седзячы ў прасторным пакоі перад палаючым камінам, можаш паразмаўляць, за кубкам духмянай гарбаты, аб тым, што з табой здарылася за дзень, падзяліцца сваімі перажываннямі, выслухаць і зразумець...Суцішна патрэскваюць паленцы, водбліскі полымя зіхацяць на паляўнічых стрэльбах і акаваных срэбрам похвах прадзедавай шаблі. А ты сядзіш і павольна гартаеш чарговы нумар Kuriera Wileńskiego, абдумваючы тое, што будзеш рабіць заўтра. Але раптам зноў у думках пераносішся на некалькі месяцаў наперад, калі за акном будзе выць завіруха і стукаць у шыбу пякучымі сняжынкамі, а ўвечары да цябе ў маёнтак прыедуць сваякі з падарункамі. І праз некалькі гадзін, седзячы за святочным сталом, ты даведаешся аб усім, што паспела адбыцца з таго часу, як апошні раз збіраліся разам. Такія знаёмыя, але ад гэтага не менш загадкавыя твары будуць ветліва ўсміхацца табе, узгадваючы летанюю рыбалку на Клеве, ці вяселле твайго стрыечнага брата ў Багданаве...Думкі лятуць, адна за адной. І ты зноў вяртаешся назад, у рэчаіснасць, дзе ўсё так жа пылаюць бярвенні ў каміне. Ты глядзіш на дуб, які мые сваю пажоўклую лістоту пад халоднымі кроплямі восеньскага дажджа, і лёгкія дрыжыкі бегаюць па целе. Успаміны акутваюць цябе. І ты зноў падлетак, які нясецца з сваімі аднагодкамі напрасткі ад дуба праз поле і лес да Мірклішэк, у маёнтак сяброўскіх бацькоў, дзе заўсёды можна пачаставацца спелымі яблыкамі, лепш за якіх не сустрэнеш нідзе ў акрузе...Гучна б'е гадзіннік, што стаіць ля шафы, палічкі якой устаўлены шчыльнымі радамі кніг, і ты разумееш, што час класціся спаць, бо заўтра нядзеля і зранку трэба збірацца на набажэнстваў у Баруны. Ты устаеш і праз калідор, сцены якога ўвешаны старымі фотаздымкамі, заходзіш у дзіцячы пакой, каб яшчэ з паўгадзіны пабыць побач з бялюткімі галоўкамі, што тарчаць з-пад коўдры і соннымі галаскамі просяць распавесці адно з тых сівых сямейных паданняў, якое некалі сам чуў ад сваіх бацькоў...Кладучыся ў ложак, ты зноў бачыш ласкавыя вочы, якія глядзяць на цябе так, як і ў той летні дзень, калі ты упершыню іх ўбачыў. Спакойныя шэрыя вочы, што ўвабралі ў сябе ўсю прыгажосць роднага краю...І пакуль бачыш гэтыя вочы, ты будзеш смела ісці наперад, упэўнены ў заўтрашнім дні.
Набыў сёння кнігу "Западные окраины Российской империи. М, 2007". Кніга аформлена добра. Складаецца з 11 раздзелаў, напісаных простай для ўспрыняцця мовай знанымі расійскімі даследчыкамі А. Міллерам і М. Далбілавым, і дадаткаў, якія рэпрэзентуюць погляды і падыходы літоўскіх (Д.Сталюнас), польскіх (А.Новак), украінскіх (У.Краўчанка) і беларускіх (С.Токць) аўтараў. Цікавым падаецца нестандартны падыход калектыва аўтараў, якія шмат увагі надалі "имперскому измерению истории России", матывацыі палітыкі расійскага ўрада, а таксама ўзаемаадносінам цэнтра імперыі з яе ўскраінамі. Магчыма, гэтая кніга выканае ролю процівагі і не дазволіць мне канчаткова ператварыцца ў крэсовага полека. Шкада, але нічога-нічога, пачакаем Pod władyą carów. Litwa w XIX wieku Е. Александравічуса і А. Кулакаўскаса. Можа нешта талковае і выйдзе.
Sztandar oddziału E. Taczanowskiego.
Podczas jednego ze spotkań w mieszkaniu Tyszkiewicza, wyjaśniając cel tej szlacheckiej demonstracji, marszałek powiatowy kowieński Ludwik Żyliński powiedział: “[...] nam nie tyle idzie o skutek adresu, lecz bardziej o to byleby fakt był spełniony, i żeby za granicą wiedziano, że my nie jesteśmy Moskalami”
Wielkanoc w Turgielach 1944 r. Fot. Z. Siemaszko
Першае фота так і свеціцца ўнутранай энэргіяй і мужнасцю.